Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконваў абавязкі пробашча парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-Паўночны.

29 лістапада 2013 г. Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскім. 18 студзеня 2014 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.

3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на афіцыйнам сайце
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў
у Беларусі.

На гэтым сайце размяшчаецца выключна афіцыйная інфармацыя.

Больш інфармацыі аб жыцці Касцёла ў Беларусі і свеце вы можаце атрымаць на партале:

Catholic.by

Афіцыйны сайт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у беларусі