Паведамленне з 70-га надзвычайнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

29 красавіка ў Гродне падчас ІІІ агульнабеларускай сустрэчы моладзі Беларусі адбылося надзвычайнае пленарнае пасяджэнне, у якім узялі ўдзел большасць з членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У пасяджэнні ўдзельнічалі таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC.

  • Апостальскі Нунцый распавёў пра сустрэчу касцёльнай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, падчас якой былі закранутыя пытанні ўзаемадзення дзяржавы і Касцёла.
  • Сярод іншага ККББ заслухала даклад Нунцыя аб праведзенай працы, якая датычыць змен у фармацыі да святарства на Беларусі, якая вядзецца ў супрацоўніцтве з ватыканскай Кангрэгацыяй па справах Духавенства.
  • Біскупы разгледзелі рэскрыпт Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад 26 сакавіка 2018 года (№415-17), на падставе якога пастанавілі з 1 мая 2018 года на тэрыторыі Беларусі ў тэкст Ларэтанскай Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі пасля закліку “Каралева супакою” ўвесці заклік “Каралева Беларусі”. “Каралева Беларусі, маліся за нас”: Ларэтанскую Літанію ў Беларусі дапоўняць новым заклікам
  • Была разгледжана інструкцыя Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (ад 05.11.1987 г.) аб канцэртах і іншых мерапрыемствах у Касцёле, а таксама абмеркавана больш эфектыўнае яе ўвядзенне ў Касцёле на Беларусі.
  • Удзельнікі пасяджэння пастанавілі правесці ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса – 8 чэрвеня 2018 г. – ва ўсіх касцёлах Беларусі дзень малітвы аб святасці святароў і кансэкраваных асобаў.
Цэтлікі: Дакументы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на афіцыйнам сайце
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў
у Беларусі.

На гэтым сайце размяшчаецца выключна афіцыйная інфармацыя.

Больш інфармацыі аб жыцці Касцёла ў Беларусі і свеце вы можаце атрымаць на партале:

Catholic.by

Афіцыйны сайт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у беларусі